Погода в Киеве на неделюSV  Ukraine
Среда, 18.12.2024, 12:39| RSS | Приветствую Вас Гость
Главная | Регистрация | Вход
Главная
Меню сайта
Категории раздела
Аналитика [180]
Геополитика [180]
Политика [199]
Экономика [213]
История [97]
IT-info [32]
Религия [52]
Публикации [101]
Кухня [32]
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа

Поиск


Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz

  • Новий РОЗВИТОК

  • Главная » Статьи » История

    Манеўры, якія затрымалі вайну



    Манеўры, якія затрымалі вайну

    05.02.2013 / Ігар Мельнікаў

    75 гадоў таму на паўднёвым усходзе Польшчы прайшлі ваенныя вучэнні, мэтай якіх было папярэджанне дзеянняў Масквы па «чэхаславацкім пытанні». У выніку, Масква не адважылася напасці на Польшчу ўвосень 1938 года.

    Старыя крыўды

    Супярэчнасці паміж Польшчай і Чэхаславакіяй з-за Цешынскай вобласці зарадзіліся ў пачатку ХХ стагоддзя. У лістападзе 1918 года польскі Нацыянальны савет Цешынскага княства заключыў дамову з чэшскім урадам аб падзеле гэтай тэрыторыі. Але ўжо ў студзеня 1919 года чэхаславацкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю вобласці і цалкам яе акупавалі.

     

    Польскі пехацінец

    У ліпені 1920-га ў выніку міжнароднага арбітражу рэгіён быў падзелены, а значная колькасць палякаў апынулася на тэрыторыі суседняй дзяржавы. Гэта праблема пасеяла разлад у чэхаславацка-польскіх адносінах. Варшава затаіла крыўду на паўднёвых суседзяў і стала чакаць зручнага моманту, каб вярнуць спрэчны рэгіён у склад Польшчы.

     

    Чэхаславацкі памежнік на мяжы з Польшчай, 1938 г.

    Падчас Судэцкага крызісу 1938 года, калі Гітлер запатрабаваў ад Чэхаславакіі перадаць Трэцяму Рэйху Судэцкую вобласць, дзе пераважала нямецкае насельніцтва, пра свае прэтэнзіі на «Заользе» (усходняя частка Цешынскай Сілезіі, якая знаходзіцца за ракой Олшей) заявіла і Польшча.

    Польска-савецкае супрацьстаянне

    У гэтай сітуацыі 12 мая 1938 года Савецкі Саюз заявіў пра гатоўнасць падтрымаць Чэхаславакію. Для гэтага Масква была гатова адправіць на дапамогу «чэхаславацкім рабочым і сялянам» сваё войска. Справа была за малым. Трэба было дамагчыся ад Варшавы і Бухарэста дазволу на праход Чырвонай арміі праз  іх тэрыторыю. У сваю чаргу ў Польшчы і Румыніі выдатна разумелі, чым можа скончыцца дадзены праход бальшавікоў, таму гэтыя краіны выступілі супраць «савецкай дапамогі для Чэхаславакіі».

     

    Польская пяхота

    Масква не хавала свайго незадавальнення польска-нямецкім збліжэннем. Больш таго, у планах стратэгічнага планавання РСЧА з сярэдзіны 1930-х асноўным ворагам «першай дзяржавы рабочых і сялян» разам з Германіяй разглядалася менавіта ІІ Рэч Паспалітая. У дакладзе «Аб стратэгічным разгортванні Узброеных Сіл СССР на Захадзе і на Усходзе» ад 24 сакавіка 1938 года магчымасць ваеннага супрацоўніцтва СССР з Польшчай нават не разглядалася. Усім было ясна: Польшча для СССР — вораг.

     

    Польскія афіцэры

    Манеўры

    Апошнім аргументам Польшчы сталі буйныя ваенныя манеўры, якія Войска Польскае правяло ў перыяд з 14 па 19 верасня 1938 года на Валыні, непасрэдна ля мяжы з небяспечным усходнім суседам. Камандаваў вучэннямі галоўны інспектар Войска Польскага дывізіённы генерал Станіслаў Бурхарт-Букарскі.

     

    Войска Польскае рухаецца на пазіцыі

    У манеўрах прынялі ўдзел 3-я, 13-я, 21-я, 27-я і 30-я дывізіі пяхоты, 10-я брыгада кавалерыі, 5-я вучэбная кавалерыйская дывізія (у складзе Падольскай і Крэсавай кавалерыйскіх брыгад) і другая брыгада лёгкіх бамбардзіроўшчыкаў. Акрамя гэтага, у вучэннях былі задзейнічаны танкавыя часткі і падраздзяленні Корпуса аховы памежжа.

     

    Польская танкетка ТК-3 падчас манёўраў

    Па ўспамінах удзельнікаў «вялікіх валынскіх манеўраў 1938 года» польскае камандаванне зрабіла стаўку на адпрацоўку ўзаемадзеяння танкавых войскаў з кавалерыяй і пяхотай. Пры гэтым актыўны ўдзел у вучэннях прынялі часткі, дыслакаваныя непасрэдна на «крэсах». Так, на прыклад, важную ролю ў канчатковым фазе манеўраў згуляў 84-ты полк палескіх стралкоў з Пінска, які ўваходзіў у склад 30-й пяхотнай дывізіі Войска Польскага. У выніку, манеўры завяршыліся поўным разгромам наступаючых з усходу «чырвоных», часткамі абараняўшыхся «сініх».

     

    Польская армія падчас манёўраў на Валыні

    Пасля вучэнняў у Луцку быў праведзены вялікі ваенны парад, які асабіста прыняў маршал Э. Рыдз-Сміглы. Неўзабаве на чэхаславацкай мяжы палякі разгарнулі асобную аператыўную групу «Слёнск» у складзе 4-й, 21-й і 23-й пяхотных дывізій, Вялікапольскай і 10-й матарызаванай кавалерыйскіх брыгад пад камандаваннем генерала К. Бартноўскага.

     

    Знешнепалітычны эфект

    19 верасня 1938 года пасля заканчэння манеўраў Міністр замежных спраў Польшчы Юзаф Бек накіраваў амбасадару Польшчы ў Германіі Юзафу Ліпскаму ліст, у якім загадваў дыпламату ў гутарцы з Гітлерам прытрымлівацца наступных дырэктыў:

    1. Урад Польскай Рэспублікі канстатуе, што ён, дзякуючы займаемай пазіцыі, паралізаваў магчымасць інтэрвенцыі Саветаў у чэшскім пытанні ў самым шырокім значэнні. Наш націск у Бухарэсце аказаў пажаданае дзеянне. Манеўры, якія праводзяцца намі на Валыні, Масква зразумела як перасцярогу.

    2. Польшча лічыць умяшанне Саветаў у еўрапейскія справы недапушчальным.

    3. Чэхаславацкую Рэспубліку мы лічым штучным утварэннем, якое не адказвае сапраўдным патрэбам народаў Цэнтральнай Еўропы.

    4. На працягу мінулага года польскі ўрад чатыры разы адхіляў міжнародныя прапановы далучыцца да міжнароднага ўмяшання ў абарону Чэхаславакіі.

    5. Непасрэдныя прэтэнзіі Польшчы па гэтым пытанні абмяжоўваюцца раёнам Цешынскай Сілезіі, г.зн. крыху больш чым раёнамі Цешынскім і Фрыштацкім і доступам па чыгунцы да станцыі Багумін.

    6. Прымаючы пад увагу наша непасрэднае суседства, мы зацікаўлены ў вырашэнні чэхаславацкага крызісу. Мы ставімся пазітыўна да ідэі аб агульнай мяжы з Венгрыяй, памятаючы, што геаграфічнае размяшчэнне Чэха-Славацкай Рэспублікі правільна разглядалася як мост для Расеі.

    7. Па цяперашніх звестках, заходнія дзяржавы могуць спрабаваць прытрымлівацца ранейшай канцэпцыі Чэхаславакіі пры частковых саступках на карысць Германіі. Мы выступілі супраць такога вырашэння пытання. Нашы лакальныя патрабаванні мы ставім у катэгарычнай форме. Мы паведамляем канфідэнцыйна, што назіранне за мяжой ўзмоцнена і мы будзем размяшчаць у паўднёвай частцы Сілезіі значныя ваенныя сілы. Заяўляем фармальна, што гэтая групоўка войскаў не накіравана супраць Германіі.

     

    23 верасня 1938 года Масква паспрабавала націснуць на Варшаву, заявіўшы, што калі польскія войскі ўступяць у Чэхаславакію, СССР дэнансуе падпісаную ім з Польшчай ў 1932 годзе дамову аб ненападзе, але палякі, адчуваючы падтрымку з боку Нямеччыны па сродках каналаў МЗС адказалі, што «меры, якія прымаюцца ў сувязі з абаронай польскай дзяржавы, залежаць выключна ад урада Польскай Рэспублікі, які нікому не абавязаны даваць тлумачэньні».

     

    Савецкія вайсковыя назіральнікі падчас манёўраў на Валыні

     

    Савецкі палкоўнік вывучае мапу манёўраў

    У гэты ж дзень у Маскву з Рыма паступіла асабліва сакрэтнае паведамленне, у якім, у прыватнасці, адзначалася, што: «італьянскі пасол у Варшаве па пытанні Чэхаславакіі 16 і 17 верасня тэлеграфуе:

    1. Польскі ўрад не выключае цалкам са сваіх разлікаў магчымасць узброенага савецкага ўмяшання, але лічыць гэтую магчымасць малаверагоднай.

    2. У колах польскага МЗС лічаць, што ў сувязі з унутраным становішчам і дэзарганізацыяй Чырвонай Арміі ў сілу апошніх чыстак, СССР не можа аказаць істотную дапамогу Чэхаславакіі і абмяжуецца пасылкай аэрапланаў і тэхнічнага персаналу.

    3. З мэтай спынення якіх бы там ні было спроб СССР паслаць праз Польшчу войскі на дапамогу Чэхаславакіі Польшча з мэтай дэманстрацыі рашучасці 15.09 пачала манёўры на Валыні і пад гэтым выглядам сканцэнтравала там патрэбную колькасць войскаў.

    4. Румынія давяла да ведама Польшчы аб тым, што чуткі аб пагадненні аб пропуску савецкіх войскаў праз Румынію ілжывыя.

    5. Польшча думае, што нельга абсалютна разлічваць на волю Румыніі да супраціву перад фактам канкрэтнага савецкага вайсковага націску».

     

    Прадстаўнікі смі

    21 верасня 1938 года польскі ўрад прад’явіў ультыматум Чэхаславакіі, патрабуючы перадачы Заользя. 1 кастрычніка чэхаславацкая армія пакінула свае пазіцыі на мяжы, а ў Цешынскую Сілезію увайшлі часткі Войска Польскага.

    Стратэгічныя манеўры на Валыні, за якімі так старанна сачылі ў СССР, адыгралі сваю ролю. Масква не адважылася напасці на Польшчу ўвосень 1938 года. Савецкі кідок на Захад адбыўся толькі праз год і пасля таго, як большасць баяздольных польскіх частак былі разбітыя ў вайне з нацысцкай Германіяй.



    Джерело:
             novychas.org








    Категория: История | Добавил: ekjack (07.02.2013)
    Просмотров: 479
    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]

    Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz