Погода в Киеве на неделюSV  Ukraine
Четверг, 19.12.2024, 01:02| RSS | Приветствую Вас Гость
Главная | Регистрация | Вход
Главная
Меню сайта
Категории раздела
Актуально [120]
Инфо [156]
Факты [136]
События, Происшествия [147]
IT-news [78]
Мнения, интервью [189]
Досье [70]
Общество, право [144]
Стрельба [56]
Статистика

Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0
Форма входа

Поиск


Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz

  • Новий РОЗВИТОК

  • Главная » Файлы » Инфо

    Хочаце прадаць аўтамабіль? Не парушайце законы
    24.03.2013, 12:22




    23 сакавiка 2013 года
    № 54 (27419)

    Хочаце прадаць аўтамабіль? Не парушайце законы

    Прымаючы рашэнне аб продажы аўтамабіля або яго набыцці, варта ведаць, што беларускім заканадаўствам прадугледжаны пэўны парадак заключэння дагавораў куплі-продажу механічных транспартных сродкаў паміж грамадзянамі. Непрыемныя наступствы не абышлі бокам жыхароў гарадскога пасёлка Ушачы, якія вырашылі адступіць ад літары закона.

    Каб прадаць свой "Пежо", адзін перадаў другому ключы ад гэтай машыны, атрымаўшы ад пакупніка частку грошай — 2,6 тысячы долараў ЗША. Астатнюю частку грошай — 5 260 долараў — пакупнік абавязаўся выплаціць на працягу прыкладна 10 месяцаў. І напісаў прадаўцу распіску. Аднак у прызначаны тэрмін прадавец астатніх грошай так і не ўбачыў і звярнуўся ў суд з патрабаваннем абавязаць пакупніка аўто выплаціць астатнюю суму за набыты аўтамабіль.

    — Суд Ушацкага раёна, задавальняючы патрабаванні істца і спаганяючы з адказчыка суму доўгу, эквівалентную 5260 доларам ЗША, спаслаўся на выкананне прадаўцом і невыкананне пакупніком прынятых на сябе абавязацельстваў па заключаным паміж імі дагаворы куплі-продажу аўтамабіля. Але пракурорам Ушацкага раёна быў прынесены касацыйны пратэст, паколькі суд не ўлічыў адпаведныя палажэнні Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (аб прызнанні здзелкі, учыненай без выканання патрабавання аб яе дзяржаўнай рэгістрацыі, несапраўднай). Такая здзелка прызнаецца юрыдычна нязначнай, а кожны з бакоў абавязаны вярнуць другому ўсё атрыманае па здзелцы, — тлумачыць нюансы заканадаўства Дар'я Буцэнка, пракурор аддзела Віцебскай абласной пракуратуры. — У судзе прадавец і пакупнік не адмаўлялі, што дагавор куплі-продажу аўтамабіля яны не афармлялі, у ДАІ не рэгістравалі. Пры гэтым пакупнік растлумачыў, што аўтамабіль быў яму перададзены ў тэхнічна няспраўным стане, а на такіх умовах заключаць здзелку ён адмаўляецца.

    Пастановай судовай калегіі па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суда рашэнне суда Ушацкага раёна адменена, па справе вынесена новае рашэнне. У адпаведнасці з апошнім, дагавор куплі-продажу аўтамабіля прызнаны нязначным. Суд абавязаў адказчыка вярнуць прадаўцу аўтамабіль, а з прадаўца на карысць пакупніка спагнаць выплачаную ў мэтах выканання дагавора суму — 2,6 тысячы долараў.

    Аляксандр ПУКШАНСКІ.



    Джерело:    http://www.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=110064&idate=2013-03-23









    Категория: Инфо | Добавил: ekjack
    Просмотров: 544 | Загрузок: 0
    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]

    Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный конструктор сайтов - uCoz